Землеўпарадкавальны факультэт
Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі-Вышэйшая школа падрыхтоўкі землеўпарадкавальных кадраў рэспублікі
Інжынер-землеўпарадчык-вельмі запатрабаваная прафесія. Падрыхтоўка кадраў па гэтай спецыяльнасці ажыццяўляецца толькі ў нас – у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на землеўпарадкавальным факультэце. Інжынер сёння – гэта спецыяліст з шырокім кругаглядам і эрудыцыяй, які свабодна арыентуецца ў сучасных тэндэнцыях развіцця навукі і тэхнікі, можа самастойна знаходзіць рашэнні складаных задач у самых розных галінах дзейнасці чалавека.
Любы школьнік вам скажа, чым займаецца юрыст, лекар, эканаміст, бухгалтар. Слова “землеўпарадчык” зразумела далёка не ўсім. У лепшым выпадку яго ўспрымаюць як каморніка – чалавека, які вымярае зямлю. І мала хто ведае, што землеўпарадкаванне служыць зыходнай асновай і для меліяратара, і для арганізатара вытворчасці, і для архітэктара.
Землеўпарадкаванне носіць надведамасны характар. Пры дапамозе яго дзяржава ва ўсе часы праводзіць палітыку ў галіне зямельных адносін. У сувязі з гэтым наш спецыяліст павінен мець высокую юрыдычную падрыхтоўку. Гэта ажыццяўляецца ў працэсе вывучэння курсу прававых дысцыплін. Праца землеўпарадчыка была патрэбна заўсёды, прафесія па-ранейшаму застаецца запатрабаванай і ў наш час. Сёння без працы землеўпарадчыка не абыходзіцца ні адна здзелка куплі-продажу зямлі. Дзякуючы яму, ажыццяўляецца пастаянны кантроль за станам выкарыстання зямельнага фонду краіны, вырашаюцца агульнадзяржаўныя праблемы развіцця эканомікі, праводзіцца інвентарызацыя і ацэнка нерухомасці, павышаецца культура земляробства, ствараюцца ўмовы для захавання навакольнага асяроддзя.
У спецыялістаў дадзенай галіны добрая арганізацыя працы, высокая заработная плата, а ўмовы працы адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Цэнтрам падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі для землеўпарадкавальнай галіны нашай краіны з’яўляецца адзіны ў рэспубліцы землеўпарадкавальны факультэт БДСГА, які заснаваны ў 1924 годзе, а гісторыя факультэта пачалася ў 1859 годзе з адкрыцця землямерна-таксатарскіх класаў пры Горы-Горацкай земляробчай школе. За гэтыя гады падрыхтавана вялізная колькасць інжынераў, якія паспяхова працуюць не толькі ў сістэме нацыянальнай землеўпарадкавальнай службы Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.
У цяперашні час на землеўпарадкавальным факультэце вядзецца падрыхтоўка інжынераў па спецыяльнасцях “Землеўпарадкаванне”, “Зямельны кадастр” і спецыялізацыі “Геадэзічнае забеспячэнне кадастра і землеўпарадкавання”.
На ўсіх этапах развіцця факультэта асноўным яго ядром была і застаецца спецыяльнасць “Землеўпарадкаванне”. Інжынеры-землеўпарадчыкі рыхтуюцца для працы ў дзяржаўных праектных інстытутах па землеўпарадкаванню, у абласных і раённых землеўпарадкавальных службах. Кірунак падрыхтоўкі студэнтаў гэтай спецыяльнасці вызначаецца дзяржаўнымі задачамі, пастаўленымі перад сучасным землеўпарадкаваннем.
Адзін з важных відаў работ землеўпарадчыка-інжынерныя пошукі. У шматграннай дзейнасці землеўпарадчыка можна асоба вылучыць праектаванне. Мастацтва праекціроўшчыка спасцігаецца ў працэсе вывучэння як агульнатэарэтычных дысцыплін, так і спецыяльных курсаў: інжынернае абсталяванне тэрыторыі, землеўпарадкаванне, планіроўка і добраўпарадкаванне сельскіх населеных месцаў, прагназіраванне, выкарыстанне зямельных рэсурсаў. Адным з галоўных напрамкаў работы землеўпарадкавальнай службы, асабліва ва ўмовах рынкавых адносін, з’яўляецца колькасны і якасны ўлік зямель і іх ацэнка, што забяспечваецца на аснове зямельнага кадастру. Важную ролю выконвае землеўпарадкаванне ў арганізацыі рацыянальнага выкарыстання, маніторынгу і ахове зямель, стварэнні спрыяльнага экалагічнага і сацыяльнага асяроддзя. Ва ўмовах рынку асаблівую каштоўнасць уяўляе аператыўная інфармацыя аб стане зямлі, усіх зменах у яе выкарыстанні. Таму важная роля адводзіцца ўкараненню ў землеўпарадкавальную вытворчасць сучаснай камп’ютарнай тэхнікі. У гэтай сувязі на факультэце распрацавана комплексная праграма бесперапыннай камп’ютарнай падрыхтоўкі спецыялістаў. У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваюцца ПЭВМ, працуюць тры камп’ютарных класа. Выпускнікі размяркоўваюцца на працу ў праектны інстытут “Белдзіпразем” (г. Мінск), абласныя праектныя інстытуты сістэмы “Белгіпразем”, землеўпарадкавальныя службы раённых і абласных выканаўчых камітэтаў.
Дзейнасць інжынера па спецыяльнасці “Зямельны кадастр” зводзіцца да юрыдычнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, уліку і ацэнцы зямель, дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямельных рэсурсаў, выканання неабходных праектна-пошукавых работ, прадугледжаных зямельным заканадаўствам, ажыццяўлення маніторынгу зямель. Акрамя сацыяльна-гуманітарных, агульнаадукацыйных, спецыяльных дысцыплін, студэнты гэтай спецыяльнасці вывучаюць блок прававых дысцыплін: зямельнае і грамадзянскае права, дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці і інш. Выпускнікі факультэта накіроўваюцца для працы ў Нацыянальнае кадастравае агенцтва, абласныя агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і іх філіялы, землеўпарадкавальныя службы раённых і абласных выканаўчых камітэтаў.
Выпускнікі адкрытай у 2006 годзе спецыялізацыі “Геадэзічнае забеспячэнне кадастру і землеўпарадкавання” паспяхова вырашаюць задачы, звязаныя з забеспячэннем землеўпарадкавання і зямельнага кадастру дакладнай геадэзічнай інфармацыяй. Студэнты атрымліваюць неабходныя веды ў галіне арганізацыі тэхналогіі выканання геадэзічных работ, прымянення сучасных геадэзічных прыбораў, найноўшых праграмных прадуктаў апрацоўкі вынікаў геадэзічных вымярэнняў, матэрыялаў аэра – і касмічнай здымкі, абнаўлення зямельна-інфармацыйных сістэм і інш.
Выпускнікі спецыялізацыі “Геадэзічнае забеспячэнне кадастру і землеўпарадкавання” накіроўваюцца на працу ў рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы: праектны інстытут “Белдзіпразем”, “Белгеадэзія”, “Белаэракосмагеадэзія”, “БелПСХАГІ”, “Белкартаграфія” (г. Мінск), іншыя прадпрыемствы і арганізацыі.
Землеўпарадкавальны факультэт размешчаны ў асобным навучальным корпусе, мае ўласныя камп’ютарныя класы, лабараторыю ЗІС, стэрэафотаграмметрычную лабараторыю, абсталяваную сучасным абсталяваннем, навучальны геадэзічны палігон. У летні перыяд студэнты праходзяць навучальныя практыкі па геадэзіі, глебазнаўстве, фотаграмметрыі, а таксама вытворчыя практыкі ў сістэме прадпрыемстваў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Выпускнік землеўпарадкавальнай факультэта – спецыяліст шырокага профілю. Ён і інжынер, і эканаміст, і юрыст, і прадстаўнік улады. Нашы спецыяльнасці выхоўваюць у студэнтах якасць даследчыка і талент праекціроўшчыка, густ мастака і акуратнасць працаўніка. Тут і рамантыка далёкіх нязведаных дарог, прывабная для маладых, і скрупулёзная, руплівая праца ў цішы кабінетаў.
Багата і разнастайнае жыццё факультэта. На кафедрах факультэта працуюць навуковыя гурткі, праводзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі. Шмат увагі надаецца навукова-даследчай працы студэнтаў. Хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах факультэта і акадэміі.
Многія студэнты факультэта раскрываюць свае таленты і актыўна ўдзельнічаюць ў мастацкай самадзейнасці, у арганізацыйнай працы розных падраздзяленняў студэнцкага самакіравання. Усё гэта ў значнай меры дапамагае ім за час вучобы набыць вопыт арганізацыйнай працы, што важна для будучых спецыялістаў.
Землеўпарадкавальны факультэт УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” прапануе поўны набор паслуг у галіне землеўпарадкавальнай адукацыі, характэрны для вядучых еўрапейскіх універсітэтаў. Мы хацелі б бачыць у складзе сваіх студэнтаў маладых людзей, якія могуць і хочуць карыстацца створанымі для іх магчымасцямі паспяховага атрымання запатрабаваных прафесій.
Юнакі і дзяўчаты! Вы стаіце на раздарожжы, у пошуках адзінай дарогі, па якой ісці ўсё жыццё. Можа быць, менавіта гэта – ваша, і вы можаце ўнесці свой уклад у развіццё землеўпарадкавання, а таксама працягнуць слаўныя традыцыі землеўпарадкавальнага факультэта.
Быць студэнтам аднаго з найстарэйшых факультэтаў нашай краіны ганарова і прэстыжна! Запрашаем вас на землеўпарадкавальны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі!
У рамках правядзення Дня адчыненых дзвярэй у Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, мы прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з землеўпарадкавальным факультэтам гэтай установы-землеўпарадкавальны факультэт
Кантактныя інфармацыя:
213407, Магілёўская вобл., УА” БДСГА” г. Горкі, вул. Мічурына 5.
Тэлефоны дэканата: дэкан – +375(2233)7-96-44,
намеснікі дэкана- + 375(2233)7-96-56,
метадыст – +375 (2233)7-96-56,
e-mail: dekzem@baa.by
Прыёмная камісія УА “БДСГА” – + 375 (2233)5-94-65
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце акадэміі: www.baa.by