Главная | Аб дзейнасці прадпрыемства | Гісторыя прадпрыемства

Гісторыя прадпрыемства

Для выканання праектна-пошукавых, землеўпарадкавальных і іншых відаў работ і паслуг, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямель, распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 27 кастрычніка 1969 года № 1085р і загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 29 кастрычніка 1969 года № 386 быў арганізаваны Магілёўскі філіял Рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белдзіпразем».
Пры агульнарэспубліканскай рэгістрацыі юрыдычных асоб у 1996 годзе Магілёўскі філіял Рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню “Белдзіпразем” быў перайменаваны ў Магілёўскае прадпрыемства “Праектны інстытут Белдзіпразем”. 24 красавіка 2000 года Магілёўскім аблвыканкамам названае прадпрыемства зарэгістравана як даччынае прадпрыемства “Праектны інстытут “Магілёўгдзіпразем” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут “Белдзіпразем”.
Па ўзгадненні з Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Праектны інстытут Белдзіпразем” у 2006 годзе даччынае прадпрыемства “Праектны інстытут “Магілёўдзіпразем” перайменавана ў рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Праектны інстытут Магілёўдзіпразем” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Праектны інстытут Белдзіпразем” (скарочана: РУП “Праектны інстытут Магілёўдзіпразем” РУП “Праектны інстытут Белдзіпразем”) і з’яўляецца правапераемнікам усіх яго правоў і абавязкаў.
Маёмасць прадпрыемства знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і належыць прадпрыемству на праве гаспадарчага вядзення. Органам дзяржаўнага кіравання прадпрыемства з’яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Прадпрыемства мае статус юрыдычнай асобы, з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, мае свой статут і самастойны баланс.
Месца знаходжання прадпрыемства: Рэспубліка Беларусь, 212026, г. Магілёў, вул. Арлоўскага, д. 24Б.У структуру прадпрыемства ўваходзіць 3 праектна-пошукавых аддзела з размяшчэннем спецыялістаў землеўпарадкавальнага профілю ў Магілёве, Бабруйску, Горках і Крычаве, аддзел зямельна-інфармацыйных сістэм. 
За апошнія гады ў РУП “Праектны інстытут Магілёўдзіпразем” значна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. У цяперашні час для выканання работ прадпрыемства мае сучаснае геадэзічнае абсталяванне розных мадыфікацый, камп’ютэрную і аргтэхніку, неабходны інвентар, аўтатранспарт для выканання выязных работ.
  • Новости